50-гадовы юбілей Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»
Нацыянальны танец валодае дзіўнай сілай. Ён, як нішто іншае, здольны перадаць прыгажосць народа, яго своеасаблівасць, яго дух. Нездарма ж кажуць, што танец - гэта душа народа. І не сакрэт, што таленавіты выступ зачароўвае не толькі ўзроўнем харэаграфіі, рэжысёрскім почыркам і каларытам касцюмаў, а выклікае ў публікі нейкі асаблівы настрой, аптымістычны, радасны. Перадае часцінку душэўнага цяпла сваёй краіны кожнаму гледачу.
26 студзеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" адзначыў свой 50-гадовы юбілей. Павіншаваў калектыў з гэтай знакавай падзеяй Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
.jpeg)
.jpeg)
Легендарны кіраўнік ансамбля "Харошкі" Валянціна Іванаўна Гаявая ў размовах з Міністрам часта ўзгадвала, што: "...гісторыя калектыву пачалася з маленькай Магілёўскай вёсачкі з аднайменнай назвай, дзе быў запісаны адзін з першых танцаў".
Прайшло пяць дзесяцігоддзяў, а "Харошкі", як і ў пачатку шляху, захоўваюць чысты і самабытны дух.
Гісторыя калектыву ведала ўсё – няпросты шлях станаўлення, натхнёную працу над пастаноўкамі "Полацкі сшытак" і "Беларусы", паспяховыя выступленні на самых прэстыжных выставах і фестывалях.
А яшчэ “Харошкі” – яскравы прыклад культурнай дыпламатыі. За свой паўвекавы юбілей вы пакарылі вялікую колькасць гледачоў, пабываўшы з гастролямі ў больш чым 50 краінах свету.
І за ўсёй гэтай пышнасцю стаіць знясільваючая праца ў рэпетыцыйных залах, найвышэйшае майстэрства і прафесіяналізм, адданасць любімай справе.
Сёння "Харошкі" выйшлі на новы ўзровень. У вашым калектыве вопыт і мудрасць старэйшага пакалення ўмела спалучаюцца з энергіяй, творчым запалам і жаданнем тварыць маладых артыстаў і балетмайстраў. Самае галоўнае - не спыняцца на дасягнутым, смела ісці наперад, адважвацца, ствараючы новыя шэдэўральныя пастаноўкі, канцэртныя праграмы ў імя гледача!
Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Анатоль Мечыслававіч узнагародзіў Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры артыстаў калектыву, а таксама ўвесь ансамбль у асобе дырэктара - Абдула Руслана Вахедавіча - Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дзякуючы таленту і бездакорнаму майстэрству ансамбль "Харошкі" заслужыў найвышэйшае прафесійнае прызнанне. А аўтэнтычныя беларускія песні, арыгінальныя пастаноўкі народных танцаў, якія адрозніваюцца шырокім рэпертуарам, залiхвацкасцю і запалам, заўсёды маюць поспех, як у роднай краіне, так і за яе межамі.

Ансамбль "Харошкі" - гэта , цеплыня і пяшчота народных напеваў, гэта маляўнічасць нацыянальнага стылю, гэта просты добры гумар, гэта дзіцячыя ўсмешкі і сяброўства, гэта энергія і спрыт, гэта любоў да сваёй роднай краіны ў кожным руху, гэта нацыянальнае багацце і гонар Рэспублікі Беларусь!!!