adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

8 красавіка адбылося 19-е пасяджэнне сумеснай беларуска-польскай  дарадчай камісіі па гісторыка-культурнай спадчыне

11.04.2019

У Каралеўскім замку ў Варшаве (Рэспубліка Польшча) 8 красавіка 2019 года адбылося 19-е пасяджэнне сумеснай беларуска-польскай дарадчай камісіі па гісторыка-культурнай спадчыне.


Камісія дзейнічае на падставе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, ратыфікаванага Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1997 г. № 21-3.


У ходзе сустрэчы абодва бакі абмеркавалі пытанні сумеснага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку бібліятэчнай і архіўнай спадчыны, музеязнаўства, захавання аб’ектаў спадчыны, падрыхтоўкі трансгранічных намінацый для ўключэння ў Спісы ЮНЕСКА.


Па выніках пасяджэння камісіі падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

 


arrow
arrow