9 снежня на базе УА "Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н. Ф. Сакалоўскага" адбылося адкрыццё заключнага этапу XXI Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі"
Прывітальны адрас ад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Іосіфавіча Чарнецкага зачытала начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Браніславаўна Юркевіч.
Сёлета ў заключным этапе прымуць удзел больш за 100 юных талентаў з Беларусі і Расіі і будуць спаборнічаць у намінацыях "Медныя духавыя і ўдарныя інструменты" і "Драўляныя духавыя інструменты". Ацэньваць выступленні юных зорачак будзе знакамітае журы з Беларусі, Расіі і Кітая.
Гасцямі адкрыцця сталі квінтэт Вялікага тэатра Беларусі і Гомельскі духавы аркестр ДУ "Гомельскія гарадскія аркестры", якія падарылі канкурсантам і гледачам цудоўны настрой.
Пажадаем усім удзельнікам конкурсу выдатнага выступлення і перамогі!!!
.jpg)