adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

9 снежня 2016 года ў Мінску пройдуць урачыстыя і памятныя мерапрыемствы па святкаванню 125-годдзя Максіма Багдановіча -беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай бел

07.12.2016

Урачыстая цырымонія "Вяртанне" па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта ў крыпце Храма-помніка Усіх Святых адбудзецца з 11.30 да 13.00. У Белай зале храма будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча.

У рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі. Літаратурная акцыя "Растем разам з Максімам" пройдзе ля помніка Максіму Багдановічу, дзе затым адбудзецца мітынг "Пакланіся Максіму".

14.00-17.30 - літаратурная акцыя “Расцём разам з Максімам” каля помніка М.Багдановічу - Помнік М.Багдановічу (пл. Парыжскай камуны, 1);

11.30-13.00 - урачыстая цырымонія “Вяртанне” – закладка капсулы з зямлёй, узятай з магілы М.Багдановіча (Храм-помнік у гонар Усіх Святых) (уваход па запрашэнням);
16.00-17.30 - урачыстае адкрыццё экспазіцыі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (уваход па запрашэнням);
17.30-18.00 - памятны мітынг “Пакланіся Максіму” каля помніка М.Багдановічу (пл. Парыжскай камуны, 1).

arrow
arrow