adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) “Курапаты”

25.03.2017
Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты” як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння.  Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.  Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора – увекавечанні памяці ўсім бязвінна загінуўшым ахвярам  XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі. Памятны знак павінен быць усталяваны ва ўрочышчы “Курапаты” і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт. Дакладнае месца размяшчэння памятнага знака можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння, уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца  па 26 красавіка 2017 г. па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактныя тэлефоны + 375 17 203 91 31. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 26 красавіка 2017 г. не пазней 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Някрасава, 3, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 мая 2017 г. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (рубрыка - “Конкурсы і мерапрыемствы”).

У бліжашы час будзе забяспечана адкрыццё дабарчынных рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце для збору сродкаў на стварэнне памятнага знака мемарыяла “Курапаты”.
arrow
arrow