Анатоль Маркевіч павіншаваў Мінскую вобласць з юбілеем
Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 85-годдзя Міншчыны, прыняў удзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Выступаючы з віншавальным словам, Міністр звярнуў увагу на асаблівую ролю Мінскай вобласці ў жыцці Беларусі.
«Мiнская зямля - асаблівая зямля. Па славутасцях, нібы па адкрытай кнізе, можна даведвацца аб вялікай гісторыі гэтага краю. На працягу дзесяцігоддзяў Мiншчына была і застаецца духоўна-асветніцкім і культурна-рэлігійным цэнтрам, мае вельмі важнае агульнарэспубліканскае і сусветнае значэнне», - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.
Узнагарод Міністэрства культуры сёння былі ўдастоены работнікі сферы культуры Мінскай вобласці.
Нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» была ўзнагароджана дырэктар Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сапелкіна.
Граматай Міністэрства культуры за высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры былі ўзнагароджаны начальнік раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раённага цэнтра культуры Таццяна Волкава і дырэктар Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.А. Казінца Наталля Сліжова.
Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм удастоены дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч і начальнік аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Шабалінская.
Заслужаныя ўзнагароды ўручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)