Анатоль Маркевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага кіно
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага кіно. Павіншаваўшы прысутных з прафесійным святам, Міністр адзначыў, што кінематограф стаў адным з запатрабаваных відаў мастацтва і трывала ўвайшоў у наша жыццё. Ён пашырае далягляд, дапамагае чалавеку ўсебакова развівацца, дорыць людзям куміраў, прыклады для пераймання, уплывае на розумы, звычкі і густы, адлюстроўвае падзеі сённяшняга жыцця і мінулага, фармуе культуру сучаснасці.
«У айчыннага кінематографа ёсць усё для далейшага развіцця - багатыя традыцыі нашай кінашколы, якая заўсёды славілася глыбокай драматургіяй, непараўнальнай акцёрскай ігрой, моцнай рэжысурай, а таксама таленавітыя маладыя кадры і адданыя гледачы», - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.
У канцы мерапрыемства Міністр культуры ўручыў работнікам заслужаныя ўзнагароды - Падзяку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Падзякі Міністра культуры і Граматы Міністэрства.
.jpg)
.jpg)
.jpg)