Анонс конкурсу творчых канцэпцый ММКФ Лістапад
Міністэрствам культуры аб'яўлены конкурс творчых канцэпцый правядзення XXIХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Да ўдзелу дапускаюцца творчыя работнікі, якія маюць вопыт правядзення масавых свят, эстрадных прадстаўленняў, а таксама навучэнцы, студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па пэўных спецыяльнасцях. Патрабаванні да ўдзельнікаў і парадак ацэнкі работ выкладзены ў Інструкцыі, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.
Каб прыняць удзел, неабходна ў тэрмін да 18 верасня 2023 г. накіраваць на электронную пошту ministerstvo@kultura.by з паметкай «Конкурс творчых канцэпцый правядзення XXIХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» заяву, творчую канцэпцыю і інфармацыю аб творчых дасягненнях удзельніка конкурсу. Запрашаем да ўдзелу і жадаем творчых поспехаў!