adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

"Асалоду ад жыцця" фотамастака Аліка Замосціна прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі

11.05.2019

Выстава "Асалода ад жыцця" вядомага фотамастака Аліка Замосціна, унесеная ў афіцыйны каляндар культурных падзей ІІ Еўрапейскіх гульняў, адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 16 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены 35 мастацкіх фатаграфічных работ. За тры гады беларускаму гледачу былі прадэманстраваны выставачныя праекты "Пункт гледжання", "Агароднінны кірмаш", "Партрэты". "На гэты раз няма ідэі, як было ў папярэдніх выставах - гэта проста маё стаўленне да навакольнага свету", - адзначыў Алік Замосцін.

Прынцыповая пазіцыя фатографа - гэта проста атрыманне асалоды ад жыцця з яе сустрэчамі, расставаннямі, світаннямі і захадамі ў ЗША, Ізраілі, Беларусі. "Выстава адлюстроўвае яго погляд на людзей і іх учынкі, на гарады і прыроду, на сувязь усяго існага ў свеце. Погляд пільны і вельмі сумленны. Таму што героі Аліка Замосціна - прыгожыя, маладыя і не вельмі маладыя мужчыны і жанчыны. Яны не пазіруюць, яны проста жывуць. І будуць жыць цяпер вельмі доўга, таму што трапілі ў акуляр яго ўважлівага фотааб'ектыва", - падкрэслілі арганізатары.

Выстава "Асалода ад жыцця" будзе працаваць па 3 чэрвеня.

Алік Замосцін вырас у Мінску. Атрымаўшы інжынерную адукацыю, у 25 гадоў паехаў у Ізраіль. Працаваў у ЗША і Канадзе. Цяпер жыве паміж Нью-Ёркам, Тэль-Авівам, Таронта і Мінскам.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

arrow
arrow