“Аўтарытэтны форум, які вызначае тэндэнцыі ў развіцці сучаснага харэаграфічнага мастацтва не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце". У Віцебску адкрыўся XXXI IFMC
22.11.2018
"У гэтым годзе фестываль сабраў гасцей з 22 краін свету. Яго праграма ўключае больш за 60 паказаў і мерапрыемстваў", - сказаў міністр культуры Юрый Бондар перавд адкрыццем фестываля. “Улады Беларусі падтрымліваюць больш за 60 міжнародных фестываляў, аднак IFMC займае ў гэтым спісе асаблівае месца. Гэта вельмі аўтарытэтны форум, які вызначае тэндэнцыі ў развіцці сучаснага харэаграфічнага мастацтва не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце", - падкрэсліў міністр культуры, параўнаўшы віцебскі форум з гадзінамі, па якіх сёння звяраюць стрэлкі ўсе неабыякавыя да сучаснай харэаграфіі людзі. IFMC-2019 праходзіць на віцебскай сцэне 21-25 лістапада.
У рамках форуму на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў Мінску адбыўся паказ спектакля "Уверцюры Расіні" калектыву Spellbound Contemporary Ballet (Італія). 22 лістапада гэтую пастаноўку змогуць убачыць гамяльчане. У Віцебску яна завершыць насычаную праграму сёлетняга фестывалю.