Беларусь - Арменія
Гарманічнае суіснаванне розных культур, дыялог і супрацоўніцтва ў абстаноўцы даверу і ўзаемаразумення з'яўляюцца залогам міжнароднага мiру!
24 студзеня 2024 года Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюком Аляксандрам Уладзіміравічам.
На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне арганізацыі Дзён культуры Арменіі ў Беларусі.
Было асабліва адзначана, што культурнае супрацоўніцтва, як элемент дыпламатыі, садзейнічае ўмацаванню пазітыўнага іміджу краін на міжнароднай арэне, павышае ўзровень зацікаўленасці да нацыянальных традыцый абедзвюх краін і папулярызацыі іх культуры.
.jpeg)
.jpeg)