Беларусь і Татарстан падпісалі «Дарожную карту» супрацоўніцтва ў сферы культуры на 2023 год
Цырымонія падпісання адбылася 12 красавіка 2023 г. у рамках пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.
З беларускага боку ў падпісанні прыняў удзел Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада, з боку Рэспублікі Татарстан - Міністр культуры Ірада Аюпава.
12 красавіка ў рамках візіту афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Татарстан у Рэспубліку Беларусь Ірада Аюпава наведала шэраг культурных аб'ектаў Беларусі, у тым ліку сустрэлася з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі.
Для ганаровай госці была арганізавана экскурсія па «дыяменце ведаў», падчас якой Міністр культуры Татарстана азнаёмілася з экспанатамі Музея кнігі, магчымасцямі цэнтра аблічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў, наведала выставачныя галерэі, чытальныя залы і аглядную пляцоўку бібліятэкі.
Таксама Ірада Аюпава з калегамі наведала музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктар музея Уладзімір Варапаеў перадаў у музей-мемарыял Вялікай Айчыннай вайны Рэспублікі Татарстан копіі фатаграфій і дакументаў ураджэнцаў Татарстана, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
