Беларусь-Інгушэція перспектывы культурнага супрацоўніцтва!
У гэтыя дні Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведвае дэлегацыя Рэспублікі Інгушэція Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам старшыні Урада Рэспублікі Інгушэція Журабавым Юсупам Мікаілавічам.
12 снежня Міністр культуры Рэспублікі Інгушэція (РФ) Заліна Льянава наведала ўстановы культуры і правяла сустрэчы са старшынёй Беларускага саюза мастакоў Глебам Отчыкам, генеральным дырэктарам "Беларусьфільма" Юрыем Аляксеем, дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай Якабсон.
Заліна Ісраілаўна таксама сустрэлася з кіраўніком Наталляй Кароцінай і навучэнцамі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, азнаёмілася з працэсам навучання, дасягненнямі, матэрыяльнай базай установы.
Дасягнута дамоўленасць аб удзеле прадстаўнікоў Інгушэціі ў міжнародных кінафестывалях "Анімаёўка" і "Лістапад", а прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародным фестывалі "Залатая вежа" ў 2025 годзе.
Беларускі саюз мастакоў зацікаўлены ва ўдзеле ў мастацкіх плэнерах у Інгушэціі.
Кіраўнік цэнтра нацыянальных культур запрасіла дэлегацыю з Інгушэцію ўзяць удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г. Гродна ў 2025 годзе.
.jpg)
.jpg)
.jpg)