adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларусь - мая песня! Гала-канцэрт творчых калектываў горада Мінска

20.06.2024

Гала-канцэрт творчых калектываў Мінска прайшоў у Палацы Рэспублікі 19 чэрвеня.

У фае Палаца Рэспублікі разгарнулася выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю прысваення ганаровага звання "Мінск - горад-герой".

Усіх наведвальнікаў віталі артысты, выконваючыя песні ваенных гадоў, ствараючы асаблівы настрой.

Відэа: https://t.me/minkultrb/38239, https://t.me/minkultrb/38241

У канцэрце прынялі ўдзел вядучыя калектывы і выканаўцы, якія прадэманстравалі багацце і шматграннасць культурнай палітры горада. У нумарах адлюстраваны векавая мудрасць і працавітасць беларускага народа, уменне аб'ядноўваць свае сілы ў імя дасягнення агульных мэт, што з'яўляецца невычэрпнай крыніцай працвітання Беларусі.

Канцэрт пабудаваны як падарожжа па Мінскім метрапалітэне, складаецца з розных блокаў: Мінск тэатральны, маладзёжны, дзіцячы.

Відэа: https://t.me/minkultrb/38243

Перад пачаткам гала-канцэрта Палац Рэспублікі прымаў ганаровых гасцей.

З экспазіцыяй прысвечанай 80-годдзю вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю прысваення сталіцы ганаровага звання "Мінск - горад-герой" азнаёміліся ў тым ліку:

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава,

Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка,

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч,

Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Эйсмант,

Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў,

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў,

Міністр культуры Анатоль Маркевіч,

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў,

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран,

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і іншыя запрошаныя.








Відэа: https://t.me/minkultrb/38249

Маштабны гала-канцэрт майстроў мастацтваў горада Мінска стаў цудоўным завяршэннем справаздачнай праграмы рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня"!

Песні, танцы, музыка артыстаў усіх абласцей Беларусі праявілі разнастайнасць беларускай культуры!

А канцэртныя праграмы сталі сапраўдным святам творчасці, прыгажосці, дабра і яскравых талентаў!!!

arrow
arrow