«Беларусь – мая песня». Віцебская вобласць
2 лютага на самай прэстыжнай сцэне краіны - у канцэртнай зале Палаца Рэспублікі прайшоў першы гала-канцэрт фестывалю «Беларусь - мая песня». Гэта так званы «скразны» культурны праект, які ахопіць усю рэспубліку. Міністэрства культуры вырашыла аднавіць гэты фестываль і сёлета мы ўбачым творчыя справаздачы майстроў мастацтваў абласцей і горада Мінска.
Гала-канцэрт «Віцебская батлейка» прысвечаны Віцебскай вобласці. У ім прынялі ўдзел каля 50 вядучых калектываў і выканаўцаў. Яркая праграма прадстаўлена выступленнямі музычных ансамбляў, акцёрскімі і харэаграфічнымі пастаноўкамі, эцюдамі цыркавой студыі, нумарамі студэнцкіх калектываў ад навучэнцаў універсітэтаў і каледжаў вобласці. Тут сабраны разам і вядомыя артысты, і тыя, хто пачынае свой творчы шлях. Кампіляцыя жанраў, фальклорнага мастацтва, народнай творчасці.
.... З Віцебска ....
Чорны крумкач.
...Дань памяці людзям, якім наша краіна абавязана сваёй незалежнасцю.
Фестываль «Беларусь - мая песня» праходзіць пад знакам юбілейнай даты.
2024-ы год адзначаны 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Беларуская культура - унікальная, гэта найбагацейшы матэрыял для знаёмства з традыцыямі нашага народа, са звычаямі, самабытнымі святамі, прадметамі побыту. Родная культура, як нішто іншае, далучае да нацыянальнай спадчыны, а дзякуючы такім канцэртам, як сёння, мы наглядна дэманструем яе прыгажосць, разнастайнасць, і, безумоўна, захоўваем традыцыі і перадаем іх маладому пакаленню
Партэр, амфітэатр і балкон Палаца Рэспублікі запоўнілі 2700 гледачоў, якія прысвяцілі свой вечар беларускаму мастацтву!!
Брава, Віцебская вобласць!!! Танцуюць усе!!!
