Беларусь святкуе 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. Прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Тут адбылося ўскладанне кветак, вершы класіка чыталі беларускія артысты. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, прадстаўнікі міністэрств і ведамств Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, дыпламатычнага корпуса, жыхары горада Мінска. Заўтра, 8 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка" (Маладзечанскі раён) пройдзе рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю абса шчасці Беларусі ..." Вершы, прысвечаныя Янку Купалу, прачытаюць паэты Анатоль Крэйдзіч, Віктар Шніп, Міхаіл Башлакоў, Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Мазго, Мікалай Шабовіч, Святлана Быкава і інш. Музычныя творы на вершы Янкі Купалы выканаюць Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", салістка Белдзяржфілармоніі Марына Васілеўская, фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Неруш", вакальны ансамбль "Заранак" Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна, а таксама мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна.

Вядучымі свята будуць артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева і акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік. Госці змогуць наведаць кірмаш рамёстваў і кніжны кірмаш.