Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне аб змяненні катэгорыі каштоўнасці ансабля пр. Незалежнасці ў г. Мінску
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося 13.11.2019, было прынята рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці "Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры, ландшафта, цэльных архітэктурных комплексаў" у г. Мінску з катэгорыі "2" на катэгорыю "1".
Гэты факт з'яўляецца прызнаннем таго, што ансамбль мае не толькі нацыянальную значнасць, але і міжнародную.
Дадзенае рашэнне было прынята з удзелам запрошаных экспертаў і навукоўцаў з ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", ГА "Беларускі саюз архітэктараў", Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікоў Мінскага гарвыканкама.
Рада адзначыла, што гісторыка-культурная каштоўнасць "Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры, ландшафта, цэльных архітэктурных комплексаў" з'яўляецца яскравым узорам сусветнай культуры, якая ўвасобіла перыяд неакласікі ў савецкай архітэктуры.
Радай таксама была рэкамендавана Мінскаму гарвыканкаму звярнуць увагу на захаванне ансабля пр.Незалежнасці і яго абарону ад наступстваў гаспадарчай дзейнасці, распрацоўку праекта зон аховы і прыняцце мер па прывядзенню ў належны стан фасадаў гістарычнай забудовы.