9 снежня спаўняецца 45 год з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. За шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры музей узнагароджаны Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Ганаровую грамату з рук першага намесніка Міністра культуры Валерыя Іванавіча Грамады атрымаў дырэктар музея Багдановіч Эдуард Антонавіч.
На працягу свайго існавання музей вядзе актыўную работу па папулярызацыі беларускай культуры і захаваннi традыцый. Актыўна праводзяцца абрадавыя мерапрыемствы, фестывалі, майстар-классы, экскурсіі. Штогод арганізуюцца пошукавыя этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, ствараюцца новыя цікавыя экспазіцыі.