adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі культурны цэнтр  адкрыўся ў Малдове

03.10.2016
Беларускі культурны цэнтр размясціўся ў цэнтры па продажах керамічнай пліткі, санітарнай керамікі і спадарожных матэрыялаў "Керамін Гранд - Черамика", адкрыццё якога адбылося пры ўдзеле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2014 года. Для напаўнення Беларускага культурнага цэнтра выкарыстаны матэрыялы, перададзеныя Міністэрствам культуры і Міністэрствам інфармацыі Беларусі. У цяперашні час з улікам святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання прапрацоўваецца пытанне ўстаноўкі бюста Францыска Скарыны ў аднаго з уваходаў у будынак цэнтра "Керамін Гранд - Черамика".
arrow
arrow