Беларуская дэлегацыя адправілася на XV фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
У складзе - 100 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі - студэнты, навучэнцы, маладыя работнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў.
Урачыстыя праводзіны прайшлі 14 верасня ў Маладзёжным тэатры эстрады, дзе разгарнулася канцэпт-прэзентацыя беларускай дэлегацыі. Сваім вакальным майстэрствам падзяліліся ўдзельнікі конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні, што пройдзе ў рамках фестывалю.
Са словамі на дарогу да беларускай дэлегацыі звярнуліся намеснік Міністра культуры Сяргей Саракач, кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Мар'яна Шчоткіна, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Лук'янаў.