adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведаў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан

20.06.2022

20 чэрвеня Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведаў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў.

Прэм'ер-міністра сустракалі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і дырэктар музея Уладзімір Варапаеў.

Прэм'ер-міністр Узбекістана прыбыў у Беларусь з працоўным візітам у рамках паседжання Еўразійскага міжурадавага савета.

Абдулу Арыпава пазнаёмілі з экспазіцыяй музея, матэрыялы якой раскрываюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны і лёсы яе непасрэдных удзельнікаў.

У шэрагах воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія змагаліся на зямлі Беларусі, былі і выхадцы з Узбекістана. Сярод іх - Героі Савецкага Саюза Гулям Якубаў, які загінуў пры вызваленні Магілёўскай вобласці ў 1944 г., і Мамадалі Топвалдыеў. Дарэчы, пра Мамадалі ў дадзены момант Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і ўзбекскія кінематаграфісты здымаюць сумесны фільм «Казбек», прэм'ера якога запланавана на 9 мая 2023 года.

arrow
arrow