Беларуска-Кітайскі інвестыцыйны форум па рэканструкцыі палацава-паркавых комплексаў і сядзіб
14 сакавіка 2024 г. у Мінску і Пекіне прайшоў Беларуска-Кітайскі інвестыцыйны форум па рэканструкцыі палацава-паркавых комплексаў і сядзіб.
Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР сумесна з Міністэрствам культуры, Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аблвыканкамамі.
Ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь удзельнікаў форуму прывітаў кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ходар Г.М.
Ад кітайскага боку ўдзел у форуме прынялі прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, буйных кампаній і карпарацый, профільных палат і асацыяцый.
Кітайскія партнёры азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам беларускіх палацава-паркавых комплексаў і сядзіб у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)