adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта «Купалінка» народная артыстка Беларусі Алена Цялькова

19.01.2023

Уручаючы Падзяку, Міністр культуры Анатоль Маркевіч высока ацаніў дзейнасць заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь.

"Сёння фальклорны гурт "Купалінка" запатрабаваны ў краіне і за яе межамі. Ён бліскуча прадстаўляў і працягвае прадстаўляць нацыянальнае мастацтва з тысячамі канцэртаў па ўсёй Беларусі і за мяжой. Калектыў ведаюць і любяць. Праз творчасць "Купалінка" захоўвае, адраджае і папулярызуе традыцыі і звычаі народа Беларусі, садзейнічае сваім мастацтвам духоўнаму адраджэнню грамадства", - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.

Таксама Міністр культуры ўручыў Падзяку работніку фальклорнай групы "Купалінка" Генадзю Цялькову.

arrow
arrow