adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»

05.01.2024





Сёння Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч наведаў філіял ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» і ад усёй душы павіншаваў пастаяльцаў дома сумеснага пражывання з навагоднімі святамі!

За чаяваннем добрыя пажаданні прагучалі таксама ад старшыні Навагрудскага райвыканкама Сяргея Сяргеевіча Чаркоўскага, начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Віктараўны Клімовіч, намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Аляксандры Сяргееўны Гарачавай.



Філіял ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» знаходзіцца ў аграгарадку Брольнікі і працуе з 2017 года.

У структуру філіяла ўваходзяць пакоі сумеснага самастойнага пражывання для пажылых грамадзян «Утульная старасць», дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для спрыяльнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

На сённяшні дзень у пакоях пражывае 26 чалавек.






Для пастаяльцаў дома і гасцей супрацоўнікі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» падрыхтавалі цудоўнае прадстаўленне з конкурсамі і прызамі! А ў ролі аднаго з Дзядоў Марозаў выступіў Анатоль Мечыслававіч, які таксама прыехаў з падарункам - выступленнем Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята»!

А ў якасці матэрыяльнага падарунка - тэлевізар, каб бабулі і дзядулі маглі правесці вольны час за праглядам любiмай перадачы або кіно!

Новы год - пара здзяйснення жаданняў. Няхай яны спраўджваюцца, а надыходзячы год будзе радасным і шчаслівым!

arrow
arrow