adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай Спадчыны ЮНЕСКА

29.11.2018

26 лістапада 2018 г. у Порт-Луісе, Рэспубліка Маўрыкій, адкрылася 13-сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА).

На працягу шасяці дзён прадстаўнікі  178  краін свету – удзельнікам Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.), члены Камітэта абмяркоўваюцца пытанні, якія маюць важнае значэнне для захавання жывой спадчыны ва ўсім свеце.

На сесіі таксама разглядаюцца 32 перыядычных даклада па імплементацыі Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ў 2018 годзе прадставілі 32 краіны-удзельніцы, у тым ліку Рэспубліка Беларусь за перыяд з 2014 года па 2018 год.  Падрыхтоўка перыядычнай справаздачы аб выкананні Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і справаздачы па элементу «Калядны Цары», уключанага ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, ажыццёўлены па даручэнні Міністэрства культуры.

28 лістапада 2018 г. Міжурадавы  камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА) аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Матэрыялы па названым элеменце былі накіраваны Міністэрствам культуры. Будслаўскі фэст – гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, які праходзіць у атмасферы ўсеагульнай павагі і сяброўства,  аб’ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу і гендэрных адрозненняў.

arrow
arrow