Ушанаванне народнага артыста СССР мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі Валянціна Елізар'ева з нагоды яго 75-гадовага юбілею
У Вялікім тэатры Беларусі адбылося ўшанаванне народнага артыста СССР мастацкага кіраўніка тэатра Валянціна Елізар'ева з 75-гадовым юбілеем.
Прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка са сцэны тэатра ва ўрачыстай абстаноўцы зачытаў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
«За гады адданага служэння мастацтву Вы дабіліся бліскучых творчых поспехаў. Вашы спектаклі з'яўляюцца сапраўднай легендай сцэны, а кожная пастаноўка перадае магію пластыкі чалавечага цела, закранае тонкія грані душы», – гаворыцца ў віншаванні.
Валянцін Елізар'еў выказаў словы падзякі кіраўніцтву краіны за ўвагу да тэатра і падтрымку мастацтва.
Юбілейны вечар працягнула канцэртная праграма, у якую ўвайшлі класічныя і сучасныя нумары ў выкананні артыстаў Вялікага тэатра Беларусі, Вялікага тэатра Расіі, Марыінскага тэатра, Міхайлаўскага тэатра, тэатра «Крамлёўскі балет», Тэатра балета Барыса Эйфмана, тэатра «Астана Опера», Дзяржаўнага балета Берліна і інш. У юбілейным вечары Валянціна Елізар'ева таксама прыняў удзел выбітны танцоўшчык народны артыст Расіі, рэктар Акадэміі Рускага балета ім. А.Я.Ваганавай Мікалай Цыскарыдзе.