Ушаноўванне адоранай і таленавітай моладзі
1 чэрвеня ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбылося ўшанаванне навучэнцаў, студэнтаў–пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзi «Талент Беларусі».
Узнагарод таксама ўдастоены бацькі і педагогі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у выхаванне і развіццё здольнасцей адоранай і таленавітай моладзі.
Так, у адпаведнасці з распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гранд-прэміі і званне лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджаны Мажарыну Антону – навучэнцу Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, лаўрэату XXVII Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў «Адмір» I месца (Расія, 2021 год); Мазуркевічу Канстанціну – выхаванцу Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска", лаўрэату XIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2021» у рамках XХX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», I прэмія (Беларусь, 2021 год); Халецкаму Кірылу - студэнту Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэату 18-га Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно «UWPG», I месца (Канада, 2020 год). Узнагароджвалі іх Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і салістка Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна.
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гранд-прэміі і званне лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджаны Мышкаўцу Даніілу – педагогу дадатковай адукацыі Палаца дзяцей і моладзі «Золак» г.Мінска, лаўрэату XХX Міжнароднага конкурсу «Віцебск-2021» у рамках XХX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», II прэмія (Беларусь, 2021 год); Трус Марыне - студэнтцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэату XIII Міжнароднага конкурсу акадэмічнага малюнка, дыплом III ступені (Расія, 2021 год). Узнагароды ім уручалі старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава і дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Рэспублікі Беларусь Канстанцін Касцючэнка.
За значныя поспехі ў педагагічнай дзейнасці і ў рабоце па падрыхтоўцы пераможцаў мастацка-творчых спаборніцтваў Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры ўзнагароджаны Гарэлава Галіна - загадчык кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Дулаў Уладзімір - загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Пастушэнка Лізавета – загадчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; Папова Святлана - выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі спецыяльнага цыкла Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Снапкова Ларыса – дацэнт кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Лепшых педагогаў, падрыхтаваўшых пераможцаў мастацка-творчых спаборніцтваў, узнагароджвалі Міністр культуры Анатоль Маркевіч і загадчык кафедры струнных народных і шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, шматразовы лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Вераніка Прадзед.
Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у выхаванне таленавітай моладзі» ўзнагароджаны бацькі юных лаўрэатаў Барташэвіч Аксана, маці Барташэвіча Кірылы; Глазава Святлана, маці Глазавай Любові; Халецкі Уладзімір, бацька Халецкага Кірылы. Узнагароджвалі іх скрыпачка, маці лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Нікана Мазаля Кацярына Мішчанчук і намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па прафарыентацыйнай рабоце і дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, неаднаразовы ўладальнік прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў «За асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў» Барыс Задворны.
Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» ўдастоены старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант - за значны асабісты ўклад у работу з таленавітай моладдзю, арганізацыю тэлевізійнага праекта «Х-фактар у Беларусі»; старшыня Савета дырэктароў адкрытага акцыянернага таварыства «Амкадор» Аляксандр Шакуцін - за значны асабісты ўклад у работу з таленавітай моладдзю і падтрымку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Нагрудны знак уручалі лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», уладальнік Гран-пры IX Міжнароднага «Х-фактар у Беларусі» Андрэй Панісаў.