adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Члены калегіі Міністэрства культуры з рабочым візітам наведалі г. Орша і Аршанскі раён

31.05.2022

31 мая члены калегіі Міністэрства культуры на чале з Міністрам Анатолем Маркевічам з працоўным візітам наведалі г. Оршу і Аршанскі раён.

Дэлегацыя пабывала ў Палацы культуры ў г. Барань, дзе вывучыла ход правядзення работ на аб'екце. Капітальны рамонт тут пачаты ў 2020 годзе. Адкрыццё запланавана сёлета.

Яшчэ адным пунктам наведвання ў Аршанскім раёне стаў будаўнічы аб'ект «Музей імя К.С. Заслонава». Экскурсію па ім правяла дырэктар Музейнага комплекса гісторыі і культуры Аршаншчыны Юлія Камарова.

Акрамя экспанатаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю камандуючага партызанскімі сіламі аршанскай зямлі Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава, тут будуць залы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцлагераў, воінам-інтэрнацыяналістам. Цяпер заканчваюцца будаўніча-мантажныя работы будынка музея і работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Адкрыццё музея запланавана ў 2022 годзе.

Пасля наведвання музея на базе Аршанскага раённага выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры па пытанні «Аб ходзе выканання падпраграмы «Культура» Комплекса мер па рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна за 2021 год». У гэтай падпраграме адлюстраваны асноўныя напрамкі развіцця сферы культуры рэгіёну.

На калегіі аналізаваліся такія паказчыкі, як наведванне ўстаноў культуры, павышэнне якасці і разнастайнасці паслуг, якія прадстаўляюцца арганізацыямі культуры. Так, у 2021 годзе ў Аршанскім раёне прайшлі міжнародны фестываль народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі», міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, міжнародны фестываль-конкурс сучаснага мастацтва і творчасці «Апельсінавая бяроза», рэспубліканскае свята-конкурс і інш.

Асаблівая ўвага была ўдзелена капітальнаму і бягучаму рамонту ўстаноў культуры. Таксама разглядаліся пытанні росту заработнай платы, забяспечанасці кваліфікаванымі кадрамі і іншыя.

arrow
arrow