adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дыялогавая пляцоўка "Размовы аб важным" у рамках праекта "Iдэалагічны клуб"

22.04.2024

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася дыялогавая пляцоўка "Размовы аб важным", якая праведзена ў рамках праекта "Ідэалагічны клуб", арганізаванага Міністэрствам культуры для студэнцкай моладзі, дзеячаў культуры і мастацтва, творчай інтэлігенцыі.

Мерапрыемства наведалі навучэнцы і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага каледжа ім. А.К. Глебава, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Спікерамі выступілі рэктар акадэміі мастацтваў - Баразна М.Г., а таксама запрошаныя госці: Клішэвіч С.М. - член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы і Азаронак Г.І. - тэлевядучы, палітычны аглядальнік тэлеканала СТВ.

Мерапрыемства праведзена ў форме жывога дыялога.

Абмеркаваны тэмы ўплыву і ўзаемадзеяння гістарычных падзей на сучасныя ўмовы развіцця беларускага грамадства, захаванне традыцыйных каштоўнасцей у сучасным грамадстве, інфармацыйная бяспека і інш.




arrow
arrow