adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дырэктару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Паляковай В.А., родным і блізкім Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макея

28.11.2022

Паважаная Вера Аляксандраўна!

Дарагія сябры!

Ад імя ўсёй культурнай грамадскасці Беларусі прыміце мае глыбокія і шчырыя спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея.

Імя Уладзіміра Уладзіміравіча непарыўна звязана са станаўленнем дзяржаўнасці і незалежнасці Радзімы. Займаючы высокія і адказныя пасады, ён нязменна заставаўся палымяным патрыётам нашай краіны, цвёрда і паслядоўна адстойваў інтарэсы Рэспублікі Беларусь на сусветнай арэне, садзейнічаючы ўмацаванню яе міжнароднага аўтарытэту. Творчая інтэлігенцыя Беларусі глыбока паважала і высока цаніла Уладзіміра Уладзіміравіча як разумнага, тонкага, бліскуча адукаванага і высокадухоўнага чалавека, які ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Мы будзем побач з вамі ў гэты няпросты час, каб дапамагчы перажыць горыч страты і знайсці ў сабе сілы жыць і працаваць далей дзеля тых высакародных ідэй, якім прысвяціў сваё жыццё Уладзімір Уладзіміравіч Макей.

Памяць аб нашым выдатным сучасніку, светлым і выдатным чалавеку Уладзіміры Уладзіміравічы Макеi будзе вечна жыць у нашых сэрцах.

Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч

arrow
arrow