Дні беларускага кіно ў Новасібірскай вобласці
У інфармацыйным тэлеграфным агенцтве Расіі ІТАР-ТАСС адбылася прэс-канферэнцыя аб Днях беларускага кіно ў Новасібірскай вобласці. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел:
выконваючы абавязкі Міністра культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі Зімнякоў Юрый Васільевіч
загадчык цэнтра беларускай культуры "Дом нацыянальных культур" Дзяменцьева Анастасія Андрэеўна
дырэктар Цэнтра культуры і адпачынку "Перамога" Агароднікава Ганна Валер'еўна
намеснік начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Мельнікава Крысціна Аляксандраўна
намеснік генеральнага дырэктара РУП "Нацыянальная кінастудыя" Беларусьфільм" Скалабан Павел Вітальевіч
Беларуская дэлегацыя ў рамках правядзення "Дзён беларускага кіно" ў Новасібірскай вобласці наведала Дзяржаўную аўтаномную ўстанову культуры Новасібірскай вобласці "Новасібірская дзяржаўная філармонія". Адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам Усцінавай Ірынай Дзмітрыеўнай і калектывам філармоніі.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)