adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дні беларускага кіно

07.06.2022

У рамках правядзення Дзён культуры Беларусі ў Расіі ў Цэнтральным Доме кінематаграфістаў Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі 7 чэрвеня адбылося адкрыццё Дзён беларускага кіно. З прывітальным словам выступілі прадстаўнікі сферы кінематаграфіі Беларусі і Расіі. Пасля афіцыйнай часткі госці ўбачылі сумесную беларуска-расійскую ваенную драму Дзмітрыя Астрахана «Лёс дыверсанта».

Дні беларускага кіно працягнуцца ў сталіцы Расіі па 8 чэрвеня. На працягу трох дзён будзе паказана 12 беларускіх фільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне і подзвігу савецкага народа, а таксама расказваючых аб праблемах сучаснасці. Адзначым, што ў Маскве будзе паказана адрэстаўраваная кінакарціна рэжысёра Віктара Турава «Я родам з дзяцінства» (1966 г.), якая па праве лічыцца класікай беларускага кінематографа.

arrow
arrow