adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дні культуры Беларусі пройдуць у Пекіне 27-30 мая. На 30 мая запланавана ўрачыстае адкрыццё Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне

24.05.2017
Праграма маючых адбыцца мерапрыемстваў сфарміравана з паказу балетнага спектакля П. І. Чайкоўскага "Лебядзінае возера" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, выстаўкі сучаснай беларускай графікі з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, майстар-класаў старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы.

Запланавана правядзенне другога сумеснага пасяджэння камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта. Будуць абмяркоўвацца пытанні гуманітарнага ўзаемадзеяння. Міністэрства культуры Беларусі і Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы кінематаграфіі. На 30 мая запланавана ўрачыстае адкрыццё Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне.

Раней міністр культуры Барыс Святлоў расказаў, якім будзе гэты цэнтр. У прыватнасці, ён будзе размяшчацца ў адным з пяцізоркавых атэляў у цэнтры горада. Адна зала будзе адведзена пад інфармацыйную праграму, дзе можна будзе таксама азнаёміцца з беларускімі кнігамі і карцінамі. Другая, у якой адноўлены сярэдневяковыя інтэр'еры, будзе прызначана для частавання гасцей нацыянальнымі стравамі.

Таксама з 26 па 31 мая ў Чанчуні адбудзецца Тыдзень дружбы паміж Беларуссю і Кітаем, прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін. На 28 мая намечаны адкрыццё Дзён беларускага кіно і лекцыя Барыса Святлова з прэзентацыяй культурнага патэнцыялу Беларусі ў Цзіліньскім універсітэце Чанчуня, а таксама выступленне ансамбля "Церніца".
arrow
arrow