З 24 да 26 студзеня 2018 г. адбудуцца Дні культуры, кіно і паэзіі Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. Культурная праграма мерапрыемстваў сфарміравана з выступаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля "Сябры", Заслужанага акадэмічнага калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі», Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Купалінка", экспанавання выставы БелТа «Беларусь - 2017», паказаў мастацкіх фільмаў у рамках Дзён кіно.
Таксама адбудзецца сустрэча пісьменнікаў і паэтаў Рэспублікі Беларусь і Туркменістана ў Дзяржаўнай бібліятэцы Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана. У Палацы Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана пройдзе сумесны сяброўскі канцэрт майстроў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і Туркменістана.
Запланаваны перамовы з Міністрам культуры Туркменістана Шамырадовым Атагелди Ашировичем па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы культуры.