adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дні культуры В'етнама пройдуць у Беларусі з 11 па 17 чэрвеня. Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 13 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

07.06.2018

Праграма Дзён культуры ўключае выступленні в'етнамскіх мастацкіх калектываў у Мінску і Брэсце, экспанаванне выставы "Нацыянальны касцюм і народныя промыслы В'етнама" у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Цырымонія адкрыцця выставы адбудзецца 13 чэрвеня, наведаць яе будзе можна па 16 чэрвеня.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 13 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Канцэрт майстроў мастацтваў В'етнама таксама запланаваны ў Брэсце на 15 чэрвеня. Дні культуры праходзяць у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры, спорту і турызму В'етнама на 2017-2019 годы.

arrow
arrow