Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове Гомельскай вобласці
Дамінантамі ўрачыстасцей, якія пройдуць 4 верасня, стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў - Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. У гэты дзень у райцэнтры будзе працаваць 16 сцэнічных пляцовак, галоўная з якіх размесціцца на цэнтральнай плошчы горада. Сярод найбольш яркіх момантаў свята - адкрыццё пастаянна дзеючай выстаўкі "Па-сапраўднаму народны" (аб жыцці і творчасці Андрэя Макаёнка), "Славянскія літаратурныя Дажынкі-2016", тэлемост з пабрацімамі Рагачова - Кацельнікамі (Расія) і Наваград-Валынскім (Украіна), спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Усяго запланавана больш за 70 мерапрыемстваў.