Здабыткі сучаснага мастацтва за апошнія пяць гадоў прадстаўлены ў экспазіцыі "Трыццаць тры творы. Выстава набыткаў музейнага збору НЦСМ" . Наведаць выставу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў можна да 17 студзеня.
У экспазіцыі "Трыццаць тры творы. Выстава набыткаў музейнага збору НЦСМ" прадстаўлены творы скульптара Генадзя Мурамцава, мастака Сяргея Белаокага, дызайнера Эліны Шындлер, графіка Паўла Татарнікава і іншых.
Традыцыя адбору твораў ідзе ад Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. "Прыярытэт - адбор усіх стыляў і напрамкаў, актуальных на гэты момант, уведзены яго дырэктарам народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам разам з першымі загадчыкамі выстаў, у тым ліку Ларысай Дабравольскай, Надзеяй Кароткінай і Ларысай Міхневіч. Гэтыя рэкамендацыі плаўна перайшлі ў НЦСМ пасля зліцця Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтра сучасных мастацтваў", - расказаў куратар.