adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Экспертны савет пры базавай арганізацыі СНД у сферы захавання сусветнай спадчыны ўзначаліла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір

29.11.2019

28 лістапада ў рамках Міжнароднага кангрэса «Сусветная спадчына краін СНД» адбылося ўстаноўчае пасяджэнне экспертнага савета пры Інстытуце Спадчыны — базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД у сферы захавання сусветнай спадчыны.
Дакумент аб стварэнні дадзенай базавай арганізацыі быў падпісаны ў 2014 годзе такімі краінамі, як Арменія, Беларусь, Казахстан, Таджыкістан і Кіргізія.
Пасяджэнне правёў дырэктар Інстытута Спадчыны Уладзімір Арыстархаў. Прысутныя зацвердзілі палажэнне аб савеце і абралі старшыню. Аднагалосным рашэннем ім стала начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір.
Прыярытэтам у працы экспертнага савета на наступны год стане каардынацыя намаганняў краін СНД у прасоўванні выбітных аб'ектаў на міжнароднай арэне.
Кіраўнік аддзела Сусветнай спадчыны і міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута Спадчыны Надзея Філатава ў якасці планаў на 2020 год прапанавала савету правесці маніторынг аб'ектаў і праектаў, перспектыўных з пункту гледжання сумеснага наміравання ў ЮНЕСКА.
Таксама зноў скліканы Устаноўчы савет базавай арганізацыі прыняў рашэнне звярнуцца ў Выканкам СНД з просьбай запрасіць Азербайджан, Узбекістан і Малдову далучыцца да дакумента аб базавай арганізацыі.
27-28 лістапада ў Інстытуце Спадчыны (г. Масква) прайшоў IV Міжнародны кангрэс «Сусветная спадчына краін СНД: культурная спадчына як фактар развіцця і нарошчвання супрацоўніцтва і дыялогу».


arrow
arrow