Фестываль нацыянальных культур у г. Гродна
На Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур Міністр культуры традыцыйна сустрэўся з беларусамі замежжа.
У гэтым годзе на фестываль прыехалі беларусы з Томска, Крыма, Рыгі.
Верш "Беларусы свету" падараваў прысутным на сустрэчы з Міністрам культуры паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з Латвіі Станіслаў Валадзько.
У выкананні ўдзельнікаў Народнага ансамбля "Белая Русь" і народнага ансамбля беларускай песні "Медуніца" з Томска прагучалі радкі з песні "Люблю наш край".
Міністр культуры прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.
Раней на гэтым месцы знаходзіліся пахаванні салдат і афіцэраў, якія аддалі свае жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Фестываль нацыянальных культур у г. Гродна закліканы не толькі праслаўляць багатую разнастайнасць культур. Гэта своеасаблівы сімвал міжнацыянальнай садружнасці і мiру. Унікальнае мерапрыемства, незабыўная культурная феерыя, у якой сёлета ўдзельнічаюць таленавітыя творчыя людзі з больш як 35 краін свету.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Відэа: https://t.me/minkultrb/37167, https://t.me/minkultrb/37198
Круглы стол "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь - наш агульны дом".
Анатоль Мечыслававіч у сваім выступленні адзначыў, што "...спазнаўшы на ўласным гістарычным вопыце важнасць і сілу дружбы народаў, мы беражом і памнажаем яе як стратэгічны рэсурс нацыянальнай бяспекі і паспяховага развіцця".
У гады Вялікай Айчыннай вайны выхадцы з соцень далёкіх і блізкіх краін сталі землякамі і разам узняліся на абарону Беларусі. На пагранзаставах пад Брэстам і Гродна, у Магілёўскім апалчэнні, у партызанскіх зямлянках і на кватэрах падпольшчыкаў людзей не дзялілі па нацыянальнасці і веры. У гады пасляваеннай разрухі брацкую руку дапамогі пацягнуў увесь Савецкі Саюз.
Міністр культуры падкрэсліў: "Зберагаючы разнастайнасць моў, рэлігій і культур, мы жывем яркім і насычаным жыццём. Прадстаўнік любой нацыянальнасці і веры, калі ён прафесіянал і патрыёт, можа дасягнуць вяршыняў кар'ернага росту і дзелавога поспеху.
...У крэпасці нашых духоўных сувязяў, у адзінстве - заклад сілы і поспеху дзяржавы, а значыць - спакоі і шчасці кожнага яго жыхара, да якой бы нацыянальнасці ён не прыналежыў.
Фестываль у Гродне - пераканаўчы доказ таго, што прадстаўнікі розных народаў могуць і павінны жыць у згодзе і паспяхова дабівацца агульных мэт - міру, эканамічнага росту, сацыяльнай справядлівасці".
Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення!
Фестываль. Дзень другі
Вулачкі сонечнага фестывальнага Гродна сёння напаўняюць падворкі. Кожная з пляцовак раскрывае асаблівасці культуры розных краін.
На чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці і, вядома ж, Міністрам культуры госці фестывалю наведалі падворкі беларускіх абласцей, даведаліся пра асаблівасці побыту і традыцыйнай культуры рэгіёнаў.
У рамках урачыстага адкрыцця Анатоль Мечыслававіч звярнуўся з прывітальнай прамовай да гасцей чатырнаццатага фестывалю нацыянальных культур.
"Вельмі прыемна зноў апынуцца на гэтым яркім мерапрыемстве, якое сімвалізуе сабой узаемаразуменне, дабрыню і сяброўства. Гэта свята дэманструе тое, што нашу Сінявокую любяць не толькі беларусы, але і ўсе тыя, каму Беларусь адкрывае магчымасці незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці. Шмат прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў знайшлі ў нашай краіне іншую Радзіму, пры гэтым шануюць і паважаюць свае карані, традыцыі, культуру".
Шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй. Тут стаяць побач і азербайджанцы, і палестынцы, і літоўцы, і кітайцы.
"Дзякуючы фестывалю і нашым нацыянальным аб’яднанням, мы маем магчымасць за два дні ажыццявіць падарожжа больш чым у 30 краін свету, сустрэцца з сябрамі і пашырыць гарызонты пазнанняў культурных звычаяў іншых народаў", - адзначыў Міністр культуры.
За плённую працу прадстаўнікам нацыянальных дыяспар Міністр культуры ўручыў ганаровыя ўзнагароды!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Вось гэта маштаб!
А вось і сюрпрыз адкрыцця гастрафестывалю "Галоўны па мясе" з удзелам кіраўніцтва Гродзенскай вобласці! https://t.me/minkultrb/37348
Перадаем энергію палымянага танца Азербайджана! https://t.me/minkultrb/37355
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
Гасцінны ўкраінскі падворак!
Рускі падворак карыстаецца асаблівай папулярнасцю!
Адчуйце каларыт індыйскай і ланкійскай культур! https://t.me/minkultrb/37367
А вось і госці са Шры-Ланкі, якія танцуюць пад рамалскую музыку.! https://t.me/minkultrb/37368
"Кірмашы-фарбы" Грузінскі варыянт) https://t.me/minkultrb/37379
Зараджаемся рытмамі Пакістана! Казахскай, туркменскай і ўзбекскай культурамі!! https://t.me/minkultrb/37380
Відэа: https://t.me/minkultrb/37318, https://t.me/minkultrb/37325, https://t.me/minkultrb/37334, https://t.me/minkultrb/37345, https://t.me/minkultrb/37347, https://t.me/minkultrb/37398
.jpeg)
.jpeg)
Фестываль нацыянальных культур - гэта прадстаўленне фальклору, традыцый, музычнага, танцавальнага мастацтва, народных інструментаў, вырабаў народнай творчасці розных нацыянальных культур народаў.
"Сыходзіць у гісторыю 14-ты Фестываль нацыянальных культур, які стаў сапраўдным святам і яркай падзеяй культурнага жыцця нашай краіны", - адзначыў у сваім выступленні на ўрачыстай цырымоніі закрыцця Міністр культуры.
Анатоль Мечыслававіч падзякаваў гродзенцам за гасцінны прыём, выказаў словы падзякі прадстаўнікам нацыянальных дыяспар, гасцям фестывалю.
Новыя знаёмствы, сустрэчы, вопыт, якія падарыў фестываль, у далейшым стануць імпульсам для развіцця ўжо існуючых традыцый і пашыраць творчыя гарызонты.
Па беларускім звычаі Міністр культуры пажадаў усім: "Мірнага неба, духмянага хлеба, крынічнай вады і ніякай бяды"!
Два фестывальныя дні праляцелі, як адно імгненне, падарыўшы ўсім гасцям вялізную колькасць незабыўных эмоцый і яркіх ідэй!!!