Кіраўнік Міністэрства культуры Беларусі прымерыў на сябе ролі музейнага наглядчыка, бібліятэкара і білетнага касіра
Жыццё кароткае, мастацтва - вечнае, калі яно не з саломы. Заўтра прафесійнае свята ў тых, хто звычайна стварае яго для іншых. Дзень работнікаў культуры супаў з 70-годдзем Міністэрства. Аляксандр Лукашэнка, дарэчы, казаў не раз: гэта чыноўнік павінен ісці да людзей, а не наадварот. Як вам ідэя знаёмства з прафесіямі «на месцах»? Кароткі інструктаж і - Міністр культуры ў ролі музейнага наглядчыка, бібліятэкара або білетнага касіра. Цяпер ён упэўнены: усё жыццё - тэатр.
За 70 гадоў Мінкульта Анатоль Маркевіч - першы кіраўнік ведамства, які рашыўся на такі эксперымент.