adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Галоўная бібліятэчная падзея года - X Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»!

23.10.2023

19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло ўрачыстае адкрыццё X Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры».

На працягу дзесяці гадоў кангрэс - аўтарытэтная дыскусійная пляцоўка Беларусі!!!

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 дэлегатаў з Беларусі, а таксама Азербайджана, Арменіі, Інданезіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Гэта прадстаўнікі буйнейшых бібліятэк, музеяў, выдавецтваў, навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк.

З прывітальным словам выступіў намеснік Міністра культуры Сяргей Аляксандравіч Саракач.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства:

-ДУДА Вадзім Валер'евіч, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства «Бібліятэчная асамблея Еўразіі» (відэапрывітанне);

-НОСАЎ Юрый Станіслававіч, генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі ім. Б.Н. Ельцына;

-ВАН ХАЙ, генеральны дырэктар Цзінаньскай гарадской бібліятэкі;

-КУЛАЖЭНКА Уладзімір Генадзевіч, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя».










arrow
arrow