adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

10.09.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ «Аб узнагароджанні».

У ліку тых, хто ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, - артысты балета ансамбля песні і танца дзяржаўнай установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы» Аляксей Люльковіч і Вольга Мілюціна, прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алег Хадоска, загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Рыгор Шаўро.

Народным артыстам Беларусі стала артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны заслужанага калектыву «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр» Маргарыта Александровіч.

Ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» удастоены артыст аркестра (трамбон), вядучы майстар сцэны заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга» Дзмітрый Бударын і артыст-вакаліст (саліст) Маладзёжнага тэатра эстрады Дзмітрый Танюкевіч.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена галоўнаму спецыялісту сектара сацыякультурнай і аркестровай дзейнасці ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандру Сушыцкаму.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана дырэктар Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Ірына Абдулаева.

arrow
arrow