adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Вынікі першага этапу конкурсу сінопсісаў пра беларускую школу і настаўнікаў

13.03.2024

Падведзены вынікі першага этапа конкурсу сінопсісаў сцэнарыяў аб беларускай школе і настаўніках. Усяго на конкурс паступіла 17 заявак. Рашэннем Савета па развіццю кінематаграфіі і экспертаў Міністэрства адукацыі ў другі этап конкурсу прайшлі аўтары наступных сінопсісаў:
Залужны В.І., Яфрэмаў А.В. «Званок для настаўніка», Захарык В.А. «У школьным рытме», Курс А.А. «Класная дама», Мацко А.Ю. «Добры настаўнік». Усім аўтарам прапанавана напісаць сцэнары фільмаў у ігравой форме пра настаўнікаў на аснове сваіх сінопсісаў. Па выніках разгляду будзе выбраны сцэнарый-пераможца, які стане асновай новага фільма.
Арганізатары конкурсу сардэчна дзякуюць усім удзельнікам і выказваюць надзею на далейшае супрацоўніцтва. Асаблівая падзяка - самаму маладому ўдзельніку конкурсу, вучаніцы гімназіі № 10 горада Маладзечна Юліі Лазар.
Нашы самыя класныя настаўнікі вартыя самага класнага фільма!

arrow
arrow