Вынікі ўступнай кампаніі 2023 года
Адукацыя ў сферы культуры прадстаўлена 398 дзіцячымі школамі мастацтваў (з кантынгентам 115000 863 навучэнцаў); 19 установамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з кантынгентам больш за 4,9 тысячы навучэнцаў); 3 творчымі ўстановамі вышэйшай адукацыі (з кантынгентам 4,5 тысячы навучэнцаў).
Па выніках паспяховай уступнай кампаніі 2023 года ва ўстановах адукацыі ў сферы культуры кантрольныя лічбы прыёму выкананы ў поўным аб'ёме!!!
Установы вышэйшай адукацыі - 712 чал., з іх на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - 17 чал.
Найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці:
«Сацыяльна-культурны менеджмент і камунікацыі» (2,4 чал. на месца);
«Культуралогія» (2,3 чал. на месца);
«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2 чал. на месца);
«Музычнае мастацтва эстрады» (2 чал. на месца);
«Кампазіцыя» (1,5 чал. на месца);
«Музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна)» (1,5 чал. на месца);
«Музыказнаўства» (1,5 чал. на месца);
«Графічны і мультымедыйны дызайн» (6,3 чал. на месца);
«Акцёрскае мастацтва» (4,9 чал. на месца);
«Рэжысура тэатра» (4 чал. на месца).
Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі - 1307 чал, з іх на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - 142 чал.
Найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці:
«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (4 чал. на месца);
«Дызайн графічны» (ад 4 да 9 чал. на месца);
«Акцёрскае мастацтва» (4 чал. на месца);
«Мастацтва эстрады (спевы)» (3 чал. на месца);
«Харэаграфічнае мастацтва» (2,4 чал. на месца);