adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад»

11.11.2022

11 лістапада адбылася цырымонія закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", на якой былі падведзены вынікі кінафоруму.

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За гуманізм і духоўнасць у кіно" прысудзілі рэжысёру Пятру Тадароўскаму (малодшаму), фільм "Здаровы чалавек", 2022, Расія.

Спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за ўвасабленне духоўнасці ў мастацтве - "Класікі і шахматы", Беларусь, 2022, рэж. Наталля Касцючэнка.

Спецыяльны прыз Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Кіно без межаў" за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі ўручаны творчаму калектыву ігравога фільма "Шамбала", Кыргызстан, рэж. Артыкпай Суюндукоў.

Прыз Прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" у Рэспубліцы Беларусь "Мова кіно - мова дружбы" - фільму "101-рэйс", Узбекістан, Рэж. Акрам Шахназараў.

Конкурс анімацыі. Спецыяльны прыз журы (уручаецца ў адпаведнасці з рашэннем журы) - "Чацвёртая сцяна", Іран, 2021, рэж. Мабубе Калаі.

Конкурс анімацыі. Лепшы анімацыйны фільм для дзяцей – "Чорная горка", Ізраіль/Вялікабрытанія, 2021, рэж. Уры Лотан.

Конкурс анімацыі. "За вобразную паэзію" - "Пад аблокамі", Расія, 2021, рэж. Васіліса Цікунова.

Конкурс анімацыі. "За захаванне традыцый" - "Уюн", Кітай, 2022, рэж. Сі Чэнь.

Конкурс анімацыі. За актуальнасць тэмы: "Ноч", Германія/Катар/Палестына/Іарданія/, 2021, реж. Ахмад Салех; "Дзеці вайны", Расія, 2021, рэж. Сардаана Барабанава; "263 ночы", Беларусь/Расія/Ізраіль, 2021, рэж. Ірына Тарасава; "Чужы хлеб", Расія, 2022, рэж. Андрэй Бахурын; "Міласэрны анёл", 2022, Венгрыя/Сербія, реж.Бацiна Срэмко; "Дастаткова канца вайны", 2022, Італія, рэж. Сымона Масі.

Лепшы фільм конкурсу анімацыйных фільмаў - "Бывай, Жэром!", Францыя, 2021, рэж. Адам Сіяр, Габрыэль Сельнэ, Хлоя Фар.

Дакументальнае кіно. Прыз сімпатый гледачоў - "Святы Архіпелаг", Расійская Федэрацыя, 2022, рэж. Сяргей Дзябіжаў.

Прыза за лепшы фільм конкурсу імя кінарэжысёра Віктара Турава - "Уральскае дэрбі", Расійская Федэрацыя, 2022, рэж. Арсень Кайдацкі, Юлія Сяргіна.

Дакументальнае кіно. За лепшы сцэнарый - "Блакітнавокі японец", Расія/ЗША/Японія, 2022, рэж. Чавдар Георгіеў.

Дакументальнае кіно. За лепшую аператарскую працу – "Уральскае дэрбі", Расійская Федэрацыя, 2022, рэж. Арсень Кайдацкі, Юлія Сяргіна.

Дакументальнае кіно. За лепшую рэжысуру – Шухрат Махмудаў, “Нязломленыя", Узбекістан, 2021.

Дакументальнае кіно. За лепшы фільм фестывалю (спецыяльны прыз журы) - "Прэбілаўцы - там нават у камянёў ёсць шрамы", Сербія, 2022, рэж. Саня Драгічэвіч Бабіч.

Дакументальнае кіно. Гран-пры за лепшы дакументальны фільм - "Агонь", Расія, 2022, рэж. Ганна Яноўская.

Дыплом за адкрыццё новай зоркі ў кіно - фільм "Сястра", КНР, 2021, рэж. Жосінь Інь.

Ігравое кіно. Прыз за лепшую аператарскую работу імя Ю.А. Марухіна - Антон Громаў, "Прывідна-белы", Расія/Ізраіль/Германія, 2022.

Ігравое кіно. Прыз сімпатый гледачоў за лепшы ігравы фільм - "Сястра", КНР, 2021, рэж. Жосінь Інь.

Ігравое кіно. Спецыяльны прыз журы - "Без папярэдняй дамоўленасці", 2022, Іран, рэж. Бехруз Шоайбі.

Ігравое кіно. Прыз за лепшае гукавое (музычнае) рашэнне - Дана Зулпыхар, "Зеры", Казахстан, 2021.

Ігравое кіно. Прыз за лепшую мужчынскую ролю - Алег Чугуноў, "Здаровы чалавек", Расійская Федэрацыя, 2022.

Ігравое кіно. Прыз за лепшую жаночую ролю - Святлана Чуйкіна, "Плакаць нельга", Расійская Федэрацыя, 2022.

Ігравое кіно. Прыз за лепшую рэжысуру - Жосінь Інь, "Сястра", КНР, 2021.

Гран-пры "Золата Лістапада" за лепшы фільм - "Здаровы чалавек", Расійская Федэрацыя, 2022, рэж. Пётр Тадароўскі.

Спецпрыз ад дырэкцыі кінафестывалю фільму "Лёс жанчыны", рэж. Дыльмурод Масаідаў (Узбекістан, 2022) за актуальнасць тэмы гуманізму і агульначалавечых каштоўнасцей.

У канцы цырымоніі закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" прагучала прэм'ера песні Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" "Золата "Лістапада"!

Мы не развітваемся! Мы кажам: "Да новых сустрэч, дарагі "Лістапад", у 2023 году!"


arrow
arrow