Выніковае пасяджэнне камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь
11 студзеня 2024 г. у МЗС адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
Вынікі працы Камісіі за 2023 г. падвялі намеснік Міністра культуры, намеснік Міністра замежных спраў, сустаршыні Камісіі, Саракач С.А. і Амбразевіч Ю.Г.
Як расказаў Саракач С.А., за 2023 год у Рэспубліку Беларусь вернута
-318 арыгінальных культурных каштоўнасцяў,
- каля 40 электронных копій, у тым ліку кніг, фатаграфій, твораў мастацтва.
Вернутыя прадметы і іх копіі зоймуць сваё месца ў музеях і бібліятэках нашай краіны.
.jpeg)
.jpeg)