adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Да 1-га верасня супрацоўнікі апарату Міністэрства культуры на чале з кіраўніцтвам правялі дабрачынную акцыю «У першы клас разам!» і ў Дзень ведаў парадавалі падарункамі да новага навучальнага года навучэнцаў ДУА «Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат»

01.09.2023

На ўрачыстай лінейцы павіншавалі школьнікаў з Днём ведаў Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Грамада і начальнік аддзела ўстаноў адукацыі М.Б. Юркевіч.

«Адзначаць пачатак новага навучальнага года, Дзень ведаў, - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае некалькі пакаленняў: настаўнікаў, будучых выпускнікоў, першакласнікаў. Вы ідзяце ў школу, каб атрымаць новыя веды, дасягнуць новых вяршыняў, сустрэцца са сваімі сябрамі і настаўнікамі. Але самае важнае - гэта магчымасць падзякаваць выдатным настаўнікам за іх працу, за тое, што яны сапраўды выхоўваюць дзяцей і дапамагаюць стаць ім сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы», - адзначыў Валерый Іванавіч і ўручыў першакласнікам прыгожыя, а самае галоўнае патрэбныя, школьныя заплечнікі.

Сшыткі, альбомы, алоўкі, ручкі, фарбы і іншыя канцылярскія тавары і школьныя прылады - гэта самае неабходнае для школьнікаў усёй краіны! Але сутнасць акцыі - не толькі ў дапамозе пры падрыхтоўцы да школы, а ў праяве ўвагі да дзяцей, якія ў сілу розных абставін ёй абдзеленыя.

https://peramoga.by/zemlya-lyudey/vilejskuju-shkolu-internat-s-podarkami-posetil-pervyj-zamestitel-ministra-kultury-valerij-gromada/

Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат - падшэфная ўстанова, якая ўжо шмат гадоў знаходзіцца пад апекай Міністэрства культуры. Падарункі для дзяцей набыты за кошт добраахвотных узносаў супрацоўнікаў ведамства, якія падтрымліваюць навучэнцаў і імкнуцца зрабіць іх дзяцінства шчаслівым.


arrow
arrow