adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя I.I. Жыновіча

24.10.2023

У адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 г. №190 у перыяд з 12 лютага па 19 мая 2024 г. будзе праводзіцца Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча.

Заключны этап конкурсу адбудзецца з 13 па 19 мая 2024 г. у г. Лідзе.

Мэта конкурсу — падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыя выканання на народных інструментах у Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Баян», «Акардэон», «Цымбалы», «Балалайка», «Домра, мандаліна», «Гітара» ў дзвюх узроставых групах.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець у раздзеле «Мерапрыемствы» - «Конкурсы».

arrow
arrow