adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

26.05.2022

Фестывалі нацыянальных культур - сімвал міру і міжнацыянальнай дружбы на беларускай зямлі, яднання нацый і народнасцяў, іх духоўнага багацця і творчага патэнцыялу. Гэта ўнікальная магчымасць назіраць сапраўднае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць у Беларусі. Свята сцвярджае значнасць і запатрабаванасць кожнага грамадзяніна Беларусі, што вызначае адзінства і згуртаванне ўсяго народа, захаванне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве.

Асноўнымі мэтамі правядзення фестываляў нацыянальных культур з'яўляюцца далейшая гарманізацыя міжнацыянальных адносін і развіццё шматвяковых традыцый нацыянальных аб'яднанняў Беларусі, папулярызацыя лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў, нацыянальнай кухні этнакультурных аб'яднанняў.

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адкрыўся 11 верасня 2021 года ў Мінску. Гэта падзея супала з днём нараджэння сталіцы і стала часткай вялікага свята. У маштабным канцэрце-адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 нацыянальнасцяў. Сваю культуру, у тым ліку традыцыйныя касцюмы і вырабы народных майстроў, музычнае, харэаграфічнае і кулінарнае мастацтва прадставілі азербайджанцы, армяне, афганцы, беларусы, башкіры, грузіны, дагестанцы, яўрэі, ірландцы, італьянцы, індыйцы, карэйцы, кітайцы, літоўцы, малдаване, немцы, палякі, палестынцы, рускія, татары, туркмены, украінцы, цыганы, чувашы, эстонцы. Характэрна, што госці фестывалю змаглі не толькі паглядзець, але і прымерыць на сябе некаторыя нацыянальныя касцюмы.

Заключныя мерапрыемствы фестывалю, на якія па выніку адборачных рэгіянальных тураў прайшло больш за 800 удзельнікаў, па традыцыі адбудуцца ў Гродне 3-5 чэрвеня 2022 года. Вызначаны і рыхтуюцца месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцяў у дварах па вуліцах: Савецкая, Замкавая, Віленская, Ажэшка.

2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці, таму сімвалічна, што з удзелам ганаровых гасцей фестывалю ў парку імя Жылібера адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гэтага ў галерэі імя Тызенгаўзена пройдзе круглы стол «Беларусь - наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў». Акрамя таго, паралельна адбудзецца яшчэ адзін круглы стол у Гродзенскай абласной бібліятэцы ім.Е. Ф. Карскага «Адзінства культуры і літаратуры: Беларусь – пляцоўка міралюбнасці» і ў Новым замку дыялогавая пляцоўка па турызме: «PRO-Турызм: галіновая аналітыка і трэнды 2022». Плануецца прэзентацыя выставачных праектаў «Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі» і «Беларусь - над агульны дом», а таксама кніг «Сёстры Хатыні» і «Фестываль жыцця», прысвечанай гісторыі форуму.

Усяго ў праграму фестывалю ўключана правядзенне каля 50 мерапрыемстваў. У іх ліку тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў «Вянок нацыянальных культур», цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, работа беларускага падворка «Хатні ачаг», дзе будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны нашай краіны. Акрамя таго, усе рэгіёны рэспублікі на пляцоўцы «Беларусь вачамі турыста» прадставяць свой турыстычны патэнцыял. Пройдуць шматлікія канцэртныя праграмы калектываў прафесійнай і аматарскай творчасці, зорак беларускай эстрады.

Аматары кінамастацтва змогуць атрымаць асалоду ад прагляду кіно пад адкрытым небам, якое будзе арганізавана ў кіна-дворыку кінатэатра «Чырвоная зорка». Там жа, у другі дзень фестывалю, у гледачоў з'явіцца магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах і творчых праграмах. Юным гасцям фестывалю будзе прапанавана стаць удзельнікамі канцэртна-забаўляльнай праграмы дзіцячых творчых калектываў «Музычная садружнасць» і «Фарбы фестывалю». Нагадаюць аб правілах бяспекі на пляцоўцы, арганізаванай упраўленнем МНС «Кірмаш бяспекі». Для маладзёжнай аўдыторыі прапануецца «Фестывальны калейдаскоп» - канцэртная праграма кавер-бэнда, фаер-шоу «Агні фестывалю», канцэртна-забаўляльная праграма замежных студэнтаў ВНУ г.Гродна «Вянок дружбы». На працягу фестывальных дзён можна будзе пакаштаваць стравы розных нацыянальных кухняў у рэстаране пад адкрытым небам.

У рамках святочнай праграмы прадугледжана гашэнне «фестывальнага» канверта з арыгінальнай маркай. Рыхтуецца фестываль вулічнага экстрыму з удзелам прадстаўнікоў рэгіёнаў рэспублікі. Для ўдзелу ў творчай пляцоўцы «Карагод студэнцтва» арганізаваны ўдзел студэнцкіх творчых калектываў з удзелам замежных студэнтаў. Запланавана праца больш за 170 нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў і нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання больш чым на 3 тысячы месцаў. Прадугледжана афармленне гандлёвых месцаў, форменнага адзення ў выглядзе нацыянальных касцюмаў, вырабляюцца элементы форменнага адзення работнікаў, цэннікі, бэйджы з эмблемай фестывалю.

У нядзелю, 5 чэрвеня, фестываль запросіць усіх на Аўгустоўскі канал. Там будзе праходзіць гастрафэст і конкурсы. Для дзяцей арганізуюць «Казкі на траве», прапануюць пабываць у ролі будаўнікоў і канструктараў «міні» Аўгустоўскага канала, пабудаваць сапраўднае жыллё індзейцаў «Ці-пі». Для аматараў экстрыму арганізатары падрыхтавалі сапраўднае «Шоу асілкаў» - скручванне ў трубачку металічнай рыдлёўкі і завязванне ў вузел сталёвых цвікоў.

З праграмай фэсту можна пазнаёміцца тут, з картай-схемай нацыянальных падворкаў тут.

arrow
arrow