adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» афiцыйна адкрыты!

10.06.2022

  «XXI – адлік новага часу. Пачатак» – пад такой назвай 10 чэрвеня ў Летнім амфітэатры г. Маладзечна адбылося ўрачыстае адкрыццё XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022».

  І гэта сімвалічна, бо сёлета музычны форум распачаў чарговае дзесяцігоддзе і адкрыў новую старонку сваёй гісторыі. Яго лепшыя традыцыі, закладзеныя народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам, будуць захоўвацца і адначасова дапаўняцца новымі мерапрыемствамі, каб фестываль развіваўся, пашыраўся, быў цікавым для прыхільнікаў мастацтва.

  Адкрылі ўрачыстасць Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч і намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч. Мiнiстр культуры зачытаў прывiтальны адрас Прэзідэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ўдзельнікам і гасцям фестывалю.

  Канцэрт «XXI – адлік новага часу. Пачатак» праходзіў у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха).

  У канцэрце ўзялі ўдзел народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і іншыя. Падчас канцэрта адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна – 2022».

  На галоўных гарадскіх пляцоўках увесь дзень 10 чэрвеня праходзілі шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы. Сярод іх – адкрыццё выставы «Памяць пакаленняў» да Года гістарычнай памяці, дзе прадстаўлены работы ветэранаў, класікаў беларускага мастацтва з калекцыі Беларускага саюза мастакоў; выстава «Песняры роднага краю», падрыхтаваная Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, выстава «Дрэва жыцця» Маладзечанскай школы выцінанкі.

  Адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Імправізацыя», прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга і творчая прэзентацыя выставы «Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг» да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі. Прайшоў творчы сумесны праект таленавітай моладзі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага «Мелодыя сэрца» і іншыя. Працаваў Горад майстроў. Падрабязней аб мерапрыемствах фестывалю чытайце ў тэлеграм-канале Мінсітэрства культуры пад хэштегам #Маладзечна-2022.

arrow
arrow